Учреждения дополнительного образования Зорка Майстар-клас “Зелянец – вясны канец!”

Майстар-клас “Зелянец – вясны канец!”

-

- - -

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама

 

Упраўленне па адукацыі адміністрацыі

Фрунзенскага раёна г. Мінска

 

ДУА “Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна г.Мінска “Зорка”

Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы

апрель-май 2018

 

Майстар-клас  “Зелянец – вясны канец!”

метадычная распрацоўка

 

Мінск 2018

Кабінет метадычнай і інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці

 

 

Майстар-клас “Зелянец – вясны канец!”. Метадычная распрацоўка / В.М. Вашчанка. – Мн.: ЦТМТДіМ “Зорка”, 2018 г.

 

Метадычная распрацоўка адлюстроўвае тэхналогію правядзення мерапрыемства, прысвечанага цыклу траечных свят. Прадстаўлены майстар-клас складаецца з трох частак, яго змест накіраваны на азнакамленне ўдзельнікаў з гісторыяй свята, траечнымі традыцыямі,  раскрыццё прыёмаў вырабу кветак у тэхніцы халоднага фарфору для  траечнага вянка.

У склад метадычнай распрацоўкі ўваходзяць сцэнарыі, інфармацыйныя звесткі, фотаздымкі.

 

Змест

 

Уводзіны…………………………………………………………………………   4
 

Праграмма майстар-класа “Зелянец – вясны канец!”……………………….

 

5

 

Указанні па падрыхтоўцы і

правядзенню майстар-класа “Зелянец – вясны канец” …………………….

 

 

6

Сцэнарны план правядзення

майстар-класа “Зелянец – вясны канец!” …………………………………….

 

Дадатковы матэрыял

 

Інфармацыйныя звесткі………………………………………………………

 

Павер’і і народныя прыкметы

 

Музычны матэрыял

 

Гульня-карагод “Крывы танок”

 

Апісанне тэхналогіі

вырабу кветкі казяльца з хлоднага фарфору

 

 

Літаратура

 

 

7

 

 

 

10

 

 

Уводзіны

 

Тройца – адно з самых ушанаваных свят праваслаўнага календара і з’яўляецца завяршальным у веснавым абрадавым цыкле. Яно як бы злучае прыродныя сезоны: вясну і лета.

У беларусаў Тройца ўваходзіць ў цэлы цыкл святочных дзён, якія звязаны паміж сабой. У гэты цыкл акрамя Тройцы ўваходзяць яшчэ такія дні, як «бацькоўская субота», або «траецкія дзяды», калі памінаюць памерлых продкаў; Духаў дзень (лічыцца, што менавіта ў гэты дзень на апосталаў сышоў Святы Дух, які падштурхнуў іх прапаведваць хрысціянства). Чацвер на гэтым тыдні называлі “Наўскай Тройцай”, “Сухім днём” або “Крывым чацвяргом”.

Траецкі цыкл вельмі багаты на звычаі і абрады: ваджэнне карагодаў, завіванне вянкоў, ваджэнне “Куста”, варажба на жыццё і ўраджай, выкананне песень і прыпевак, прыгатаванне спецыяльнай ежы, упрыгожванне жылля адпаведна святу. Кожны дзень цыкла непадобны на другі і насычаны падзеямі.

Такая абрадавая разнастайнасць прываблівае да свята даследчыкаў беларускага фальклору. Тым больш, что традыцыі святкавання Тройцы захаваліся не паўсюдна, і, нягледячы на ўшанаванне ў народным календары, значэнне святкаванню надаецца ўсё меньш. Носьбітамі звычаяў з’яўляюцца ў большасці жыхары аддаленых ад гарадоў мястэчак і вёсак.

Асаблівасці свята цікавы будуць і для навучэнцаў адукацыйных устаноў, якія вывучаюць  народную культуру і творчасць, займаюцца ў аб’яднаннях па інтарэсах народнага накірунку. Выкарыстанне педагагічных форм работы дапаможа зрабіць гэты працэсс лёгкім і захапляльным. Майстар-клас – адна з форм інтэрактыўнага навучання, якая спалучае практычную дзейнасць і атрыманне тэарэтычных звестак па той ці іншай тэме. Спецыфіка гэтай формы дазваляе ўбачыць працэс дасягнення выніку, які дэманструецца майстрам. Элементы трэнінга, якія абавязкова прысутнічаюць пры правядзенні майстар-класа, дазваляюць займальна пазнаёміць удзельнікаў любой узроставай катэгорыі з фактамі, аб’ектамі, інфармацыяй, а таксама сфарміраваць першасныя ўяўленні і ўменні па ўжыванню той ці іншай тэхналогіі або ўдасканаліць ужо наяўныя навыкі.

З дапамогай майстар-класа ўдала дэманструюцца прыёмы па вырабе прадметаў і элементаў дэкаратыўнага мастацтва, прыёмы музычнай  і вакальнай народнай творчасці.

Мэта метадычнай распрацоўкі – аказаць дапамогу педагогам у выбары падыходаў і метадаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па фарміраванні ўяўленняў навучэнцаў аб беларускім народным календары (у прыватнасці аб цыкле траечных свят).

Задачы:

  • апісаць магчымыя метады і прыёмы па фарміраванні уяўленняў аб абрадавых асаблівасцях святкавання Тройцы;
  • выпрацаваць метадычныя парады і рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні майстар-класа “Зелянец – вясны канец”.

Майстар-клас “Зелянец – вясны канец” мае інтэграваны характар  (спалучае накірункі: музычны фальклор і дэкаратыўна-прыкладная творчасць). Майстар-клас быў падрыхтаваны педагогамі, метадыстамі і навучэнцамі  ДУА “Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна г.Мінска “Зорка”.

Мерапрыемства праходзіла ў музейнай экспазіцыі “Дзедава хатка” і ўяўляла сабой  адзін з абрадаў траечных свят – завіванне вянкоў і ваджэнне карагодаў, якія звычайна распачыналі на сёмым тыдні пасля Вялікдня ў чацвер. Асаблівасць майстар-класа ўяўляла дэманстрацыю фальклорных спеўных форм і тэхнологіі вырабу кветак з халоднага фарфору. Новы і незвычайны  напрамак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вельмі зацікавіў удзельнікаў, якімі сталі 11 педагогаў з устаноў дадатковай адукацыі Мінска, Маладзечна, Наваполацка.

 

Майстар-клас

“Зелянец – вясны канец!”

 

Мэты и задачы:

  • азнаямленне ўдзельнікаў з абрадавымі асаблівасцямі траецкага святочнага цыкла;
  • паказ тэхналогіі выраба кветак з халоднага фарфору і выкарыстання іх у атрыбутыцы свята Тройца;
  • дэманстрацыя элементаў траецкіх абрадаў;
  • дэманстрацыя метадаў і прыёмаў адукацыйнага працэсу па далучэнні навучэнцаў да беларускай народнай культуры.

 

Праграмма правядзення майстар-класа

 

  1. Сустрэча гасцей (удзельнікаў)
  2. Пагружэнне ў тэму майстар-класа (удзел у выкананні траецкіх песень, карагодах, знаёмства з гісторыяй свята і з асаблівасцямі ўпрыгожвання жылля да свята)
  3. Выраб кветак з халоднага фарфору, пляценне абрадавых вянкоў
  4. Выкананне абрадавага карагода з вянкамі
  5. Удзел ў абрадзе кумлення
  6. Частаванне святочнымі прысмакамі
  7. Падвядзенне вынікаў

 

Парады па падрыхтоўцы і

правядзенню майстар-класа “Зелянец – вясны канец!”

 

Падрыхтоўка майстар-класа можа аб’яднаць педагогаў, дзяцей і бацькоў ў агульнай творчай справе.

У правядзенні мерапремства прымаюць удзел фальклорныя гурткі і ансамблі, гурткі дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Для эффектыўнай дэманстрацыі выканання традыцыйных траечных песень і ваджэння карагодаў іх вывучэнне патрэбна пачынаць за некалькі месяцаў да майстар-класа.

 

Тэрмін правядзення

Даты большасці свят народнага календара рухомыя. Тройца – не выключэнне. Лепш за ўсё знаемства з траечнымі традыцымямі запланаваць у красавіку-маі. Менавіта на гэты перыяд і прыпадае святкаванне траечнага цыкла.

 

Аўдыторыя ўдзельнікаў

Да ўдзелу ў майстар-класе могуць быць запрошаны навучэнцы малодшага, сярэдняга і старэйшага узросту, а таксама педагогі і бацькі. Дзеці дашкольнага ўзросту могуць быць не актыўнымі удзельнікамі, а гледачамі.

Майстар-клас можа выступіць яркай прэзентацыяй дзейнасці некалькіх аб’яднанняў па інтарэсах пад час наведвання ўстановы гасцямі і паважанымі асобамі.

 

Месца правядзення

Важная роля ў стварэнні неабходнай атмасферы належыць прадметнаму асяроддзю. Найлепшым месцам для правядзення мерапрыемств з’яўляецца музейная экспазіцыя. Але і ў іншым памяшканні, калі яму надаць выгляд сялянскай хаты (размясціць атрыбуты сялянскага жыцця: посцілкі, рушнікі, гліняны і драўяны посуд, драўляныя лыжкі, кошыкі і г.д.), таксама можна правесці майстар-клас. “Сялянскую хату” небходна ўпрыгожыць бярозавымі галінкамі і кветкамі.

У памяшканні патрэба прадугледзіць наяўнасць мэблі для дэманстрацыі тэхналогіі вырабу кветах з халоднага фарфору.

 

Абсталяванне і тэхнічныя срокі

  • Мультымедыйная ўстаноўка
  • Аўдыёапаратура

 

Метадычнае забеспячэнне

  • Схемы дэманстрацыі паслядоўнасці вырабу кветах з халоднага фарфору
  • Інфармацыйныя буклеты
  • Слайды з ілюстрацыямі святкавання свята Тройцы ў розных рэгіёнах Беларусі

 

Завяршыць майстар-клас можна гульнёй-віктарынай

 

 

Сцэнарны план правядзення

майстар-класа “Зелянец – вясны канец!”

 

Дзеючыя асобы:

Гападыня

Памочнікі гаспадыні (педагогі у вобразе сялянак)

Навучэнцы, якія прымаюць удзел у арганізацыі

 

Перад памяшканнем, у якім плануецца праводзіць мастар-класс, размешчана мультымедыйная ўстаноўка, на якой дэмаструюцца слайды з ілюстрацыямі святкавання свята Тройцы ў розных рэгіёнах Беларусі.

Удзельнікі збіраюцца каля экрана. Іх сустракае фальклорны ансабль “Крынічка”.

 

Выкананне траецкай песні “Тройца” (педагогі Чарняўская Н.І., Канколовіч В.Г., навучэнцы фальклорнага ансамбля “Крынічка” ). Выканаўцы водзяць гарагод, паступова ўцягваючы ў дзейства гасцей, падводзяць іх да “Дзедвай хаткі”

 

Гаспадыня вітае гасцей і запрашае ў “Дзедаву хатку”. Госці ўваходзяць у памяшканне і па парадзе Гаспадыні, пераступаючы цераз парог, кажуць: “Добры дзень у хатку”.

 

Гападыня: Добры дзень, паважаня госці. Рады вітаць вас у нашым Цэнтры! Сабраліся мы напярэдадні аднаго з найважнейшых свят беларускага народнага і царкоўнага календара – Тройцы. Менавіта ў гэты дзень адкрываецца ісціна аб існаванні Трыадзінага Бога: Айца, Сына і Духа Святога. Царква  лічыць Тройцу сваім днём нараджэння. Паводле падання, у гэты дзень на апосталаў сышоў Дух Святы, і яны атрымалі дар разумець Святое Пісанне, каб прапаведаваць.

Свята вельмі цікавае, багатае на народныя традыцыі і звычаі. З’яўляецца рухомым (святкавалася ў залежнасці ад даты Вялікадня) і мае некалькі назваў. Дарэчы, а вы ведаеце, як яшчэ называюць беларусы Тройцу? (звяртаецца да гасцей).

 

Пяцідзесятніца – бо свякавлался на 50-ы дзень паслі Вялікдня.

Сёмуха – цыкл траецкіх свят пачынаўся на сёмы тыдзень пасля Вялікдня.

Зелянец, Зялёныя святкі – святкавался тады, калі ўсё навокал станавілася зялёным і цвіло, галоўнымі сімваламі абрадаў былі дрэвы  (бяроза, рабіна, клён), кветкі і зеляніна.

 

Тройца завярашала цыкл веснавых святаў, была злучальным звяном паміж гаспадарчымі, прыроднымі сезонамі і лічылася жаночым святам. Таму што ўшаноўвала культ зеляніны, вясны як апекуна кахання і шлюбаў, расквітнеўшай прыроды. Галоўныя ўдзельніцы абрадаў —  маладыя дзяўчаты шлюбнага (плоднага) ўзросту і маладыя жанчыны, якія ўжо нарадзілі і маглі яшчэ працягваць жыццё роду. Яны пелі песні, вадзілі карагоды, плялі вянкі, звяршалі абрад завівання і развівання бярозы, варажлі аб шлюбе і будучыні, куміліся (цалаваліся праз вянкі і пасля гэтаха лічыліся лепшымі сяброўкамі).

Мы таксама запрашаем вас прыняць удзел у нашым абрадавым дзействе.

 

Выкананнне песні “Ой, не радуйся, зелен дуб” (педагогі Канкаловіч В.Г., Чарняўская Н.І.).

 

Гаспадыня: Вось мы і ў нашай святочнай хатцы. Паглядзіце, як упрыгожана яна да свята. Гэта маладыя галінкі бярозкі, якія мы размясцілі над уваходам, каля абразоў, а таксама каля кожнага акна. Нашы продкі верылі, что зялёныя расліны – гэта знак таго, что чалавек, напоены Святым Духам, пачынае расквітаць. Упрыгожвалі не толькі хаты, але і цалкам вёскі, сакральныя месцы, прыдарожныя крыжы. Галінкі, кветкі, лекавыя травы, зеляніну неслі і ў царкву, а пасля высушвалі і  хранілі за абразамі. А вось зеляніну, якой упрыгожвалі хату пасля свята, траба было знішчаць, каб пазбавіцца ад русалак. На Брэшчыне засохлую зеляніну выкідалі праз тыдзеь пасля Тройцы. Найлепш яе трэба было спаліць або адвесці далёка ў лес і закінуць на дрэва.

На Тройцу плялі вянкі з ветак бярозы, клёна, дуба, кветак і траў. Галоўным чынам маладыя дзяўчаты. Запрашаем і вас паспрабаваць зрабіць траецкі вянок.

 

Гаспадыня прапануе размясціцца за сталамі. Майстар-клас па вырабе кветак з халоднага фарфору (педагог Муманенка А.Р. і яе навучэнцы дэманструюць тэхналогію).

Пеадгог і навучэнцы дапамагаюць удзельнікам, прапануюць схемы, даюць парады, дзеляцца рэцэптам прыгатавання халоднага фарфору.

Памочнікі Гаспадыні і навучэнцы фальклорнага ансамбля “Крынічка” падрыхтоўваюць вянкі з галінак бярозы.

Пад час працы Гаспадыня працягвае размову, знаёміць са святочнымі асаблівасцямі.

 

Гаспадыня: Траецкі вянок, які надзявалі дзяўчаты на галаву, выконваў не толькі ролю абярэга, але і ролю прадвесніка шлюбу і будучага нараджэння дзяцей.

Тую ж самую ролю спрыяння плоднасці статку хатняй жывёлы выконвалі вянкі, якія плялі пастухі і чаплялі на рогі каровам. Пра тое, што менавіта гэтая функцыя вянка-абярэга была дамінуючай, сведчыць той факт, што пастух часцей за ўсё рабіў два вянкі: адзін з іх чапляў на рогі карове, а другі — такі ж самы — перадаваў (дарыў) жанчыне-гаспадыні.

 

А колькі дзён святкавался Тройца? (звяртаецца да гасцей).

 

У залежнасці ад регіянальных асаблівайсцей і традыцый яна магла цягнуцца тры, семь дзён, два тыдні. У беларусаў Троіца уключана ў цыкл святочных дзён, связаных паміж сабой. Пачынаюцца святочныя дні ў чацвер сёмага тыдня пасля Вялікдня.  У гэты дзень дзяўчаты адпраўляюцца ў лес «завіваць бярозкі», бяруць пры гэтым ежу і напоі, спяваюць сёмушныя (траецкія) песні, матывы кахання і шлюбу ў якіх асноўныя. Плятуць яшчэ на Сёмуху вянкі, якія пускаюць на ваду і пры дапамозе якіх зноў жа дзяўчаты вызначаюць свой лёс на замужжа. Праходзіць абрад кумавання дзяўчат (цалуюцца, абдымаюцца праз вянкі, часам абменьваюцца нацельнымі крыжыкамі), якое выступае своеасаблівым парогам, перайшоўшы які дзяўчына пераходзіла ў шлюбны статус.

На гэта свята ўшаноўвалі продкаў. Прысвячалася ім субота – “Траецкія дзяды”. У суботу хадзілі на могілкі, паміналі сваякоў, родных і блізкіх людзей.

У нядзелю – сама Тройца. У гэты дзень бярозкі трэба было развіць, каб дрэўца не затаіла крыўду. 

Панядзелак пасля Тройцы – Духаў дзень – дзень нараджэння зямлі. У гэты дзень яна гатова дзяліцца сваімі скарбамі.

На другі дзень пасля Тройцы спраўлялі абрад “Куста”. Выбіралі самую прыгожую дзяўчыну, упрыгожвалі лісцем і кветкамі. Разам з сяброўкамі хадзілі яны ад хаты да хаты з пажаданнем гаспадарам добрабыту и шчасця.

Завяршаўся траецкі цыкл русальным тыднем, калі ладзілі праводзіны русалак.

 

Пасля вырабу кветак гасцямі,  памочнікі Гаспадыні дапамагаюць прыладзіць іх на вянкі з галінак бярозы.

 

Гаспадыня: Запрашаем вас у карагод. Упрыгожвайцеся вянкамі! А давайце пакумімся! Замацуем наша сяброўства.

 

Карагод з вянкамі і з удзелам гасцей. Песня “Прывелы куста”  (педагогі Канколовіч В.Г., Чарняўская Н.І.)

Гульня “Крывы танок”.

Пасля гульні гспадын запрашае удзельнікаў да святочнага стала пачаставацца прысмакамі і гарбатай.

Падвядзенне вынікаў.

 

 

Дадатковы матэрыял

 

Інфармацыйныя зветкі

 

Траечныя святы

 

Тройца сімвалізуе спасланне Святога Духа на апосталаў пасля ўшэсця Ісуса Хрыста і дэманструе трыадзінства Бога. Дух святы з’явіўся ў выглядзе вогненых языкоў. Агонь стаў сімвалам вучэння Хрыстова, якое можа  чысціць, свяціць і саграваць душы. Пасля гэтага апосталы загаварылі на мовах, якіх раней не ведалі і сталі распаўсюджваць вучэнне Хрыста па ўсім свеце. Яно аб’яднала людзей і працягвае навучаць  запаведзям Хрыстовым і сёння. Гэты дзень лічыцца днём нараджэння Царквы.

Канкрэтнай даты свята не мае, яно  з’яўляецца рухомым. Адзначаецца на     50-ы дзень пасля Вялікдня, таму можна пачуць яшчэ адну яго назву – Пяцідзесятніца. Пачынаюцца гэтыя святочныя дні ў чацвер сёмага тыдня пасля Вялікадня, адсюль – Сёмуха.

Сёмуху нашы продкі назвалі яшчэ зялёнымі Калядамі (Зелянцом). Святкавалася сёмуха тады, калі ўсё вакол было зялёным. Дома ў гэты дзень было прынята ўпрыгожваць зелянінай – бярозавымі галінкамі, аерам. І ў царкву таксама ўсе неслі бярозавыя галінкі, палявыя кветкі. Іх потым высушвалі і захоўвалі за абразамі. Зеляніну, якой упрыгожвалі хаты, прынята было знішчаць. Гэта было трэба, каб пазбавіцца ад русалак. Існавала прыкмета, што калі на Сёмуху пахадзіць басанож па зямлі, то ногі хварэць не будуць. Лічыцца, што травы (меліса, мята) і кветкі пасля асвячэння ў царкве ставяцца гаючымі, таму з гэтых траў заварваюць гарбату. Нават раса, якая выпала ў Сёмуху, лічыцца вельмі карыснай для здароўя і прыгажосці, таму раілі ёй мыцца. Да Тройцы трэба было завяршыць усе палявыя і агародныя працы. У свята забаранялася працаваць. Традыцыйнай ежай былі яйкі (яечня) і юшка з толькі што злоўленай рыбы.

Адным з галоўных абрадаў гэтага свята было “завіванне” бярозкі. Маладыя дзяўчаты хадзілі ў лес і закручвалі на бярозе галінкі ў выглядзе вянка, упрыгожваючы іх стужкамі. У некаторых рэгіёнах бярозу заломвалі – прыгіналі галінкі да зямлі і спляталі з травой. Нашы продкі верылі ў магічную сілу бярозы і хацелі перадаць яе іншым раслінам, каб забяспечыць добры ўраджай і моцнае здароўе. Часам па такіх вянках прадказвалі будучыню: у той дзяўчыны, чый вянок зелянеў, жыццё будзе доўгая. Высахлыя вянкі кідалі ў ваду: калі плыве, то будзе яшчэ хоць адзін год жыцця, калі адразу тоне – хуткі скон. Пасля «завівання» дзяўчыны пачыналі танцаваць вакол бярозкі, вадзіць карагоды, спяваць прыпеўкі. Пасля свята бярозку трэба было развіць, каб дрэва не затаіла крыўды.

На другі дзень Сёмухі ў большасці вёсак Палесся праходзіў абрад, які называўся «Куст». У вёсцы выбіралася самая прыгожая дзяўчына, якую ўпрыгожвалі рознай зелянінай-галінкамі бярозы і клёну, кветкамі. Яна ўзначальвала шэсце. Людзі з песняй абыходзілі ўсю вёску, заходзілі на панскі двор, віншавалі ўсіх са святам. За гэта ім давалі грошы ці ежу.

 

Русальны тыдзень (русальскі, граны)

 

Русальны тыдзень, па народных паданнях, – час знаходжання русалак на зямлі. На працягу гэтага перыяду русалкі знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад чалавечага жылля і могуць уступаць з чалавекам у кантакт.

У рамках народнага каляндара русальны тыдзень арыентаваны на Сёмуху. Ён прыходзіцца на тыдзень, папярэдні святу, і супадае з так званым сёміцкім або траецкім тыднем, або, што сустракаецца часцей, пачынаецца пасля траецкай нядзелі — з Духава дня і сканчаецца днём усіх святых. Па паданнях, час разгулу русалак адпавядаў перыяду красавання жыта.

Русальны тыдзень быў насычаны абрадамі, звычаямі, забаронамі, захаванне якіх звязвалася ў народнай свядомасці з часовым з’яўленнем русалак на зямлі і абумаўляўся жаданнем сялян пазбегнуць іх шкоднаснага ўздзеяння. Ён усвядамляўся як святочны час: уладкоўваліся агульныя трапезы, гулі з карагодамі, танцамі і гульнямі.

Паўсюдна існавала забарона на вялікія (палявыя) працы; сяляне імкнуліся не хадзіць у лес і па пасевах у адзіноце, не вадзіць у лес канёў і скаціну, не купацца, асабліва апоўдні і апоўначы. Жанчыны лічылі, што на русальным тыдню нельга паласкаць бялізну, бяліць палотны, займацца працамі, звязанымі з прадзеннем, ткацтвам, шыццём.

У моладзевым асяроддзі існаваў звычай кожны дзень на працягу русальнага тыдня прыбірацца русалкамі і здзяйсняць у гэтым выглядзе хады па селішчах. Некалькі найболей адважных і бойкіх дзяўчат у адных кашулях з распушчанымі валасамі, якія закрывалі твар, выходзілі ўвечар на вуліцу, блукалі па завуголлі вёсак, зрэдку з’яўляючыся перад хатамі, хаваліся ў каноплях. Сустрэўшы самотнага мінака, асабліва дзіця, яны імкнуліся напалохаць яго. Часам яны адмыслова высочвалі маленькіх дзяцей, лавілі і, падобна сапраўдным русалкам, трэслі іх.

 

 

Павер’і і народныя прыкметы

 

Добрым знакам лічылася сватанне: калі пасваталіся на Тройцу, а ажаніліся на Пакровы– гэта было залогам дружнай, шчаслівай і моцнай сям’і.

Прыкмячалі на Сёмуху і надвор’е: дождж у гэты дзень – на добры ўраджай, да цяпла, да грыбнога лета.

Субота перад Тройцай — бацькоўская. Прынята хадзіць на могілкі і памінаць сваякоў. Нашы продкі лічылі, што чалавек, які не пайшоў у гэты дзень на пагост і не памянуў памерлых сваякоў, зазывае памерлых да сябе, а яны ў сваю чаргу, забяруць з сабой каго-небудзь з хаты,  гэта значыць, што у бліжэйшы час у гэтым доме хтосьці можа памерці. Таму перад Тройцай ладзілі памінальны абед, адзенне памерлых вывешвалі на агароджу, імкнучыся такім чынам адагнаць смерць ад свайго жылля. Панядзелак пасля Сёмухі – Духаў дзень – імяніны зямлі. У гэты дзень не працавалі, асабліва на зямлі, затое шукалі скарбы, бо для добрага чалавека зямля ў дзень сваіх імянін нічога не пашкадуе і абавязкова адорыць нейкім скарбам.

Навальніца і маланка ў Духаў дзень — добры знак, такім чынам зямля праганяе злых духаў.

 

 

Музычны матэрыял

 

Ай, не радуйся, зялён дуб

Бел. нар. песня

 

Ай, не радуйся, зялён дуб,
Ай, не радуйся, зялёны,
Не к табе ідзём вянкі развіваць,
Не к табе ідзём вянкі развіваць.

Ай, узрадуйся, бяроза,
Ай, узрадуйся, белая,
Мы к табе ідзём вянкі развіваць,
Мы к табе ідзём вянкі развіваць.

Разаўём вянкі на святкі,
Разаўём вянкі на святкі,
На гадавыя празнічкі,
На гадавыя празнічкі.

А мы вяночкі развілі,
А мы вяночкі развілі,
Мы яешаньку паелі,
Мы яешаньку паелі.

 

 

Ай, не радуйся, зялён дуб

Апрацоўка У. Каструлёва

 

 

Гульня-карагод “Крывы танок”

 

Крывы танок  — веснавы карагод. Называўся таксама «Крывы танец». Гэта зігзагападобны або авальны карагод. Дзяўчаты, узяўшыся за рукі, з песняй абыходзілі «крыва» трох удзельніц (або хлопчыкаў, або калкоў, убітых у зямлю). Затым карагод замыкаў ланцуг.

Пра гэты карагод беларусы казалі так: “Як вянок плялі, каб ніводная дзеўка не была крайняй”. Пры магчымасці “Крывы танок” вадзілі ў поле, бо ён спрыяў багатаму ўраджаю. Вядомая беларуская прыказка “Дзе крывы танок хадзіць, там жыта родзіць!»

 

Апісанне тэхналогіі

вырабу кветкі казяльца з халоднага фарфору

 

Матэрыялы і інструменты:

Палімерная гліна (халодны фарфор)

Фарбы алейныя (жоўты сярэдні і травяная зялёная)

Дрот фларыстычны N24

Манікюрные нажніцы, стэк асноўны, клей ПВА, тэйп-стужка, фаціна белага колеру.

 

Ход працы:

(для адной галінкі мы робім 2-3 адкрытых кветкі і 3-2 бутона).

 

  1. Адразаем 5 кавалачкаў дроту даўжынёй 10-12 см, на канцы кожнага робім пяцельку.

 

  1. Бярэм невялікую колькасць гліны (памерам з гарошыну) і намешваем у яе жоўтую і кропельку зялёнай фарбы. Дрод пяцелькай макаем у клей (лішкі клею прыбіраем!!!) і замацоўваем на яе шарык. Гэта будучая сярэдзінка казяльца. Затым з дапамогай фаціна неабходна зрабіць фактуру. Для гэтага заварочваем сярэдзінку ў кавалачак фаціна і прыціскаем трошкі. Лішнюю тканіну зрэзваем манікюрнымі нажніцамі.

 

  1. Далей намешваем толькі жоўтую фарбу (колькасць гліны з буйную гарошыну). Адрываем невялікі кавалачак (прыкладна 1/4), раскочваем палоску шырынёй 7-8 мм, доўжынёй 30-40 мм. Пакідаем трохі падсохнуць.

Затым па доўгім боку нарэзаем (як мага драбней) махры, не даходзім да краю 1,5-2мм. Потым на гэты край наносім невялікаю колькасць клею і абляпляем вакол сярэдзінкі.

 

  1. З пакінутай гліны жоўтага колеру фармуем кропельку. І з шырокага боку кропелькі манікюрнымі нажніцамі робім 5 надрэзаў, да канца кропелькі не даходзім 2-2,5 мм.

Далей стэкам неабходна раскачаць кожны пялёстак і надаць аб’ём кветачцы.

 

  1. Бярэм падрыхтаваную сярэдзінку на дроціку, падставу сярэдзінкі змазваем клеем і працягваем дрот праз цэнтр кветкі, шчыльна прыціскаючы да сярэдзіны. Пакідаем сохнуць.

 

  1. Затым робім чашалісцікі.

Намешваем зялёную травяную фарбу ў невялікаую колькасць гліны. Адрываем пальцамі кавалачак памерам з паўгарошыны. Фармуем кропельку і робім усё тое ж, што і з кветачкай (гл.п. 5), толькі кропельку разразаем з вострага боку. «Апранаем» чашалісцікамі на кветку.

І абкочваем зялёнай глінай сцябло, 1.5 — 2 см не абкочваем.

Кветка гатова. Робім 2-3 такіх кветачкі.

 

Далей робім бутоны.

  1. Для бутона бярэм невялікаую колькасць гліны жоўтага колеру, катаем кропельку і робім пяць надрэзаў таксама як і для кветачкі. Але пялёсткі не раскочваем. Абмакваем дрот у клей і ўстаўляем ў нарэзаную кропельку. Акуратна злучаем надрэзы назад у кроплю.

Чашалісцікі і абкочванне сцябла робім аналагічна як і ў кветачкі. Робім 3-2 бутона.

 

  1. Зборка.

Злепленыя бутоны і кветачкі злучаем з дапамогай тэйп-стужкі ў адвольным парадку. Месца злучэння абкочваем зялёнай глінай.

 

  1. Лепка лісця.

Раскочваем зялёную гліну ў пласт памерамі 40х40 мм, таўшчынёй 1-1.5 мм., выразаем нажніцамі ліст. Праходзімся стэкам па краі лісціка. Аддрукоўваем ліст на фактуры.

Прыляпляем ліст да галінкі, месца злучэння згладжваем.

Можна зрабіць 2-3 лісціка .

 

Пакідаем сушыцца ўніз галавой.

 

Галінка кветкі казяльца гатовая.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

metodist
Кабинет педагогического опыта и сетевых ресурсов
- - -
- - -

Вам также может понравитьсяСВЯЗАННЫЕ СТАТЬИ
Рекомендуется для вас