Гуканне вясны

151

«Гуканне вясны»

14 сакавіка 2020 года цэнтр «Ветразь» у межах шостага школьнага дня пачаў гукаць вясну разам з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Мінска».

Спачатку дзеці зрабілі галоўны сімвал свята — птушачак з паперы, на якіх напісалі свае жаданні; затым пагулялі ў віктарыну «Назаві птушку», а таксама вывучылі веснавую песню «Жавароначкі». Падрыхтаваўшы галоўны сімвал вясны, дзеці здзейснілі абрад «Загуканне вясны» – падкідвалі сваіх птушачак уверх на посцілцы, як гэта робяць на Палессі.

Мерапрыемства атрымалася па-сапраўднаму веснавым і звонкім.