Сумесны міжнародны кніжны праект –

пераклад на беларускую мову анталогіі «Update»

22 лютага 2020 года ў цэнтры «Ветразь» адбылася прэзентацыя сумеснага міжнароднага кніжнага праекта – пераклад на беларускую мову анталогіі «Update», прымеркаваная к Міжнароднаму дню роднай мовы.

Пісьменнікі Лара Продан (ЗША), Вікторыя Левіна (Ізраіль), Сафія Ворса і Зоя Падліпская (Беларусь) сустрэліся з навучэнцамі ўстаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, дзе расказалі аб сумесным праекце, адказалі на шматлікія пытанні і падпісалі ўсім жадаючым кнігі.

Дадзеная сустрэча прайшла ў рамках Тыдня беларускай мовы і культуры «Мова – жыццёвая крыніца народа» цэнтра «Ветразь».