Раённае свята «Масленіца-белавутка – вясна прыйдзе хутка!»
29 лютага 2020 года ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» адбылося адно з самых вясёлых і смачных святаў народнага календара – Масленіца.
Свята «Масленіца-белавутка – вясна прыйдзе хутка!» прымеркавана да заканчэння зімы і надыходу сонечнай вясны. Мерапрыемства прайшло на адным дыханні: весела і актыўна. На дворыку цэнтра працавалі розныя інтэрактыўныя пляцоўкі:
- майстар-клас «Бліны ды аладкі»;
- фотазона «У гасцях у Масленіцы»;
- гульнёвая пляцоўка «Масленічныя забавы»;
- спартыўныя спаборніцтвы «Масленіца – чэмпіён!» і «Багатырскі кастынг»;
- катанне на поні;
- масленічныя частаванні: бліны, гарбата, салодкая вата і іншае;
- выстава-кірмаш;
- канцэртная праграма «Святочны настрой»;
- тэатральнае прадстаўленне «Вясёлыя масленічныя дзянёчкі»;
- абрад спальвання Марэны «Провады зімы».