СПЯВАЕМ КАЛЯДКІ РАЗАМ СА “СКАВЫШАМ”
Базарэвiч Наталья Вiктараўна
Талоцкая Кацярына Мiкалаеўна
Асмалоўская Алена Пятроўна
Кожны чалавек павінен ведаць патрэбы і імкненні свайго народа, аналізаваць значэнне і напрамак развіцця нацыянальнай культуры, якая пакідае свой адбітак на ўсё жыццё, асобу і дзейнасць.
Самабытная мастацкая культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Стагоддзямі з пакалення ў пакаленне перадаваліся багатыя духоўныя каштоўнасці, якія праслаўляюць маральную сутнасць чалавека. У іх – высокія ідэалы дабра і справядлівасці, павагі да людзей, рашучага непрымання зла і гвалту, любоў да родных мясцiн. Гэтыя каштоўнасцi складаюць ўстойлівы падмурак патрыятычнасці i нацыянальнай самасвядомасцi, якi будуецца ў малодшым узросце настаўнiкамi i бацькамi.
Вышэйшай мэтай дададковай адукацыi з’яўляецца высокамаральны, творчы, кампетэнтны грамадзянін Рэспублiкi Беларусь, які ўспрымае лёс Айчыны, як сваю асабістую долю, усведамляе адказнасць за сучаснасць і будучыню сваёй краіны, укаранёны ў духоўных і культурных традыцыях беларусаў.
Вялiзныя магчымасцi для дасягненная гэтай мэты маюць аб’яднання па iнтарэсах, працуючыя з фальклорным творчым матэрыялам. Такiмi аб’яднаннямi ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Контакт” г. Мінска” з’яўляюцца ўзорны ансамбль народнага танца “Скавыш” (кiраўнiк Талоцкая Кацярына Мiкалаеўна) i вакальная группа ўзорнага ансамбля народнага танца “Скавыш” (кiраўнiк Базарэвiч Наталья Вiктараўна).
У беларускай сялянскай сем’і сацыялізацыя дзяцей адбывалася праз іх актыўны ўдзел у сямейнай абраднасці. Дзеці с вялікай цікавасцю назіралі за бацькамі і пераймалі кожнае дзеянне, якое мела свой магічны сэнс і рабілася з верай і надзеяй на светлую будучыню. На жывым прыкладзе дарослых дзеці засвойвалі прынятыя ў доме і навакольным асяроддзі правілы паводзін і ўкладу жыцця. Да гэтага старадаўняга вопыту далучылiся i педагогi дададковай адукацыi Талоцкая Кацярына Мiкалаеўна i Базарэвiч Наталья Вiктараўна.
Для бацькоў і навучэнцаў, а таксама гасцей центра “Конаткт” было праведдзена калядная свята, асноўным сэнсам якога сталась уключэнне ўсіх у сумеснае музычнае секрытычнае дзеянне, накіраванае на распоўсуджванне нацыянальных беларускіх традыцый.
Беларусам удалося захаваць надзвычай вялікую фальклорную спадчыну. Занатаваных тэкстаў, якія утрымліваюць у сабе рэшткі старажытных вераванняў і міфалагічнага светаўспрымання нашых продкаў наліваецца не адзін том. Нашмат горш сітуацыя выглядае з музыкай і танцамі. Калі вербальная спадчына пачала фіксавацца ў тэкставым выглядзе яшчэ з сярэдзіны ХІХ ст., то народную музыку і танцы тэхніка дазволіла фіксаваць толькі ў ХХ стагоддзі. І за гэтыя сто гадоў згубілася ўжо значна больш каштоўнай інфармацыі. Таму менавіта танцавальная спадчына беларусаў патрабуе значнай увагі, дасканалага вывучання і беражлівага захавання.
Базарэвiч Наталья Вiктараўна і Талоцкая Кацярына Мiкалаеўна прапанавалі ўвазе гледачоў вопыт па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе вуснай народнай творчасці, бытавых народных танцаў і народных традыцый як сродка патрыятычнага і музычна-эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі.
“СПЯВАЕМ КАЛЯДКІ РАЗАМ СА “СКАВЫШАМ”
14.01.2023 у Дзяржаўнай установе адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Контакт” г. Мінска” абдылося каляднае свята “СПЯВАЕМ КАЛЯДКІ РАЗАМ СА “СКАВЫШАМ”
Мэта: знаемства з традыцыйным абрадам “калядаванне” і далучэнне навучэнцаў цэнтра і раёна да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў.
Задачы:
- спрыяць развіццю творчых здольнасцяў дзяцей, цікавасці да народных традыцый праз пранікненне ў народную творчасць і побыт, абуджэнню цікавасці да калядавання і адраджэнню дадзеннаго абраду ў сямейным укладзе;
- выхоўваць павагу і гонар за спадчыну, захаваную народам;
- захоўваць культурную спадчыну Рэспублікі Беларусь праз уключэнне ў сумеснае музычнае секрытычнае дзеянне майстроў, настаўнiкаў, дзяцей і бацькоў.
Абсталяванне: інсталяцыя сялянскай хаты, аўдыёапаратура, баян, шумавыя народныя інструменты, стойка, мікрафон, куцця, калядная зарка.
Аўдыторыя: бацькі, навучэнцы цэнтра “Кантакт”, госці цэнтра.
Падрыхтоўка да свята
На нашай зямлі галоўным зімовым святам здаўна былі Каляды. Да яго вельмі старанна рыхтаваліся. Падрыхтоўчы перыяд да каляднага свята ў цэнтры “Кантакт” таксама заняў значны перыяд часу. Ён скадаўся з:
- падбора і вывучэння літаратуры па тэме: “Абрад калядавання”;
- знаёмства навучэнцаў з каляндарна-абрадавай культурай зімовага цыкла;
- падбора аўдыяматэрыялаў і вывучэнны калядных песен і пацешак;
- сцэнаграфіі і рэжысуры свята;
- афармленне калядных атрыбутаў;
- стварэнне знешняга аблічча дзеючых асоб свята.
Для каляднага свята майстром Жукавай Аленай Вячаславаўнай была выканана калядная зорка. Гэта васьміканцовая зорка на кійку, унутры якой гараць агенчыкі і звінець бубенцы. Зорка атрымалася двухбаковая. На другім баку аўтэнтычны малюнак. У калядным гурце быў нават абраны спецыяльны чалавек – зорканоша, або звяздар.
Былі таксама зроблены касцюмы казы і мядзьведзя, гаспадыні і вядучай.