Гарадская адкрытая пляцоўка «Майстры слова беларускага»,
прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы
21 лютага 2020 годаг.Мінска» адбылася гарадская адкрытая пляцоўка «Майстры слова беларускага», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
Праграма мерапрыемства была творчай і рознабаковай (Н.У. Касцяневіч, культарганізатар, вядучая):
- Прывітальнае слова «Педагогі рэсурснага цэнтра – скарб этнакультуры беларускай»
Е.Ч. Сізова, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
- Творчая сустрэча
Яляксей Чубат, беларускі паэт, празаік
- Выступ «Сістэмаўтваральныя конкурсы і праекты раённай адукацыйна культурнай праграмы «Традыцыйная культура і моладзь»
І.С. Гнюсевіч, загадчык вучэбна-метадычным кабінетам, кіраўнік рэсурснага цэнтра
- Творчы нумар «Аношкаўская скакуха»
А.А. Герашчанка, кіраўнік, удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Музыкі»
- Анонс-прэзентацыя «Праект «Я – беларус маленькі»
Э.Р. Уласенка, дырэктар ДУА “Гімназія №15 г.Мінска”,
Т.І. Касцюк, дырэктар ДУА “Гімназія №9 г.Мінска”
- Міні-віктарына «Размаўляем па-беларуску!»
Н.У. Касцяневіч, культарганізатар
- Прэзентацыя-выступ «IV адкрыты конкурс беларускіх народных раместваў «Беларуская лялька ў традыцыйным народным строі»
А.П. Захарэвіч, загадчык аддзяленнем дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва, кіраўнік студыі
нацыянальнага адраджэння “Вытокі”
- Трансляцыя дзейнасці фальклорнага калектыву «Мілавіца»
М.В. Снітко, кіраўнік, удзельнікі фальклорнага калектыву «Мілавіца
Адкрытая пляцоўка «Майстры слова беларускага» прайшла ў рамках дзейнасці гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў».